Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў у аўторак правядзе нараду па фінансавых пытаннях.

Пра гэта ён паведаміў, адкрываючы пасяджэнне урадавай камісіі па сацыяльна-эканамічным развіцці Далёкага Усходу.

«У нас сёння завяршальнае пасяджэнне перад Новым годам нашай камісіі (па пытаннях развіцця Далёкага Усходу), і нягледзячы на тое, што цяпер шмат розных праблем, у тым ліку фінансавых, усё роўна мы павінны прымаць рашэнні ў рамках тых задач, якія для сябе паставілі, у тым ліку і па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Далёкага Усходу», — заявіў кіраўнік урада.

«Па фінансавых справах мы з калегамі яшчэ сёння збярэмся, паразмаўляем», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?