Кантракт Беларусі з расійскім ААТ «Газпром» аб пастаўках газу ўжо парафіраваны, паведаміў 16 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі. 

«Пагадненне па газе знаходзіцца не проста ў высокай ступені гатоўнасці — яно ўжо парафіравана. Засталося зараз яго толькі падпісаць», — сказаў намеснік міністра. 

Нагадаем, на мінулым тыдні першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка паведаміў, што з улікам дэвальвацыі расійскага рубля кошт газу для Беларусі знізіцца з цяперашніх 168 долараў за тысячу кубаметраў да 154—155 у 2015 годзе. 

Наконт уплыву зніжэння цэн на рэальны сектар эканомікі, Вадзім Закрэўскі зазначыў: тарыфы для юрыдычных асоб на 2015 год прынятыя «такімі, як і сёлета». 

«Што да цэментных заводаў, шкляной галіны, яны маюць прэферэнцыяльныя тарыфы — і па электраэнергіі, і па газе. Таму мы балансавалі 2015 год, зыходзячы з паказчыкаў 2014 года. Адпаведна, і тарыфны складнік для іх будзе такі ж», — удакладніў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?