У бліжэйшыя дні «сітуацыя будзе параўнальная з самым цяжкім перыядам 2008 года», заявіў першы намеснік старшыні ЦБ Сяргей Швяцоў на працоўнай групе па стварэнні МФЦ з удзельнікамі рынку.

«Сітуацыя крытычная. Тое, што адбываецца, мы не маглі ўявіць і ў страшным сне год таму», — заявіў Швяцоў. Паводле яго слоў, ЦБ не заўсёды можа прадбачыць «нават кароткія перспектывы нашага фінансавага рынку».

«Многія ўдзельнікі знаходзяцца ў сапраўды цяжкім стане ў сувязі з апошнімі падзеямі. Паверце, выбар, які рабіў СД [савет дырэктараў Банка Расіі], — гэта выбар паміж дрэнным і вельмі-вельмі дрэнным. Не было ў гэтым ніякай зламыснасці. Тое, што адбываецца, можа мець розныя наступствы для фінансавага рынку, якія прадказваць да канца я не бяруся», — падкрэсліў Швяцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?