Афіцыйных вынікаў яшчэ няма, але пакуль перамагае жонка Лебедзева.
Кадр з кліпа «Патриотка» гурту «Ленінград».
«Флаг люблю, он весь в полоску,
Это очень, очень мило.
И костюм спортивный «Боско»
Я давно себе купила».
Калі пачала чытаць артыкул пра самую модную дзяўчыну Расіі, менавіта песня гурта «Ленінград» «Патриотка» мне і ўзгадалася.
Алена Пермінава.
«Вuro247» у гэтым годзе прапануе выбіраць з дваццаці кандыдатак самую стыльную дзяўчыну ва ўсёй Расіі. 15% набрала Алена Пермінава — мадэль і жонка прадпрымальніка Аляксандра Лебедзева.
Яе фотаздымкі вельмі часта фігуруюць не толькі ў расейскай прэсе, але таксама і ў гламурных часопісах па ўсім свеце.
Ульяна Сяргеенка.
На другім месцы пакуль Ульяна Сяргеенка, дызайнерка і «галоўная амбасадарка «рускага стылю» за мяжой», — піша рэдакцыя «Вuro247». А я дадам, што ёй ужо 33 гады. А «Вuro247» абірае самую стылёвую дзяўчыну Расіі…
Трэцяе месца ў заснавальніцы праекта «Very Vintage» Яўгеніі Паўлін, пра якую, пэўна, ведае толькі расейская багема.
Калі галасаванне завершыцца, не паведамляецца, але мы абавязкова вернемся да стылю самай моднай расіянкі ў гэтым годзе, бо год быў незвычайны…





