На расійскім рынку ўзнік дэфіцыт замежных аўтамабіляў, паведамляюць у сераду, 17 снежня, «Ведомости» са спасылкай на крыніцы ў дылерскіх кампаніях.

Дыстрыб'ютары спыняюць пастаўкі машын дылерам, а дылеры, у сваю чаргу, прыпыняюць продажу насельніцтву. Па дадзеных аналітычнага агенцтва «Автостат», 23 аўтавытворцы паднялі цэны з пачатку снежня.

Паводле інфармацыі газеты, BMW апавясціла дылераў аб неабходнасці аплаціць закантрактаваныя імі аўтамабілі на працягу двух дзён у аўторак, 16 снежня. Прадстаўніцтва Jaguar Land Rover з 19 снежня прыпыняе пастаўкі ў Расію да пераліку цэнаў. Пры гэтым Land Rover у лістападзе ўжо індэксаваў цэны да 15%.

З-за абвалу рубля тры буйныя дылеры — «Major», «Авілон» і «Транстэхсервіс» — цалкам прыпынілі продажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0