Спецыяльныя заявы з боку прэзідэнта Расіі па сітуацыі на фінансавых рынках «не плануюцца». Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Пяскова.
Такім чынам, Пуцін ва ўласцівай яму манеры адкладае рэакцыю на абвал рубля да даўно запланаванай выніковай вялікай прэс-канферэнцыі 18 снежня. А яна, запэўніў Пяскоў, павінна прайсці «ў планавым парадку».





