«Сэлфі» марсахода Curiosity
У марсіянскіх пародах навукоўцы знайшлі малекулы, што ўтрымліваюць вуглярод і вадарод, што з’яўляецца першым надзейным сведчаннем наяўнасці арганікі на Марсе. Але доказаў таго, што гэтыя злучэнні ўтварыліся на Марсе, а не былі занесеныя астэроідамі, няма. Навукоўцы працягнуць даследаванні марсіянскіх пародаў.
Метан у атмасферы зафіксаваны не аднаразова: за 20 месяцаў работы марсахода фіксаваліся дзясяткі выкідаў. Крыніцы метану могуць быць біялагічнымі. А могуць і не быць: «прыкмета жыцця» (на Зямлі 95% метану вырабляецца мікраарганізмамі) можа ўтварыцца пры ўзаемадзеянні вады і скалістай пароды, тлумачаць навукоўцы.
Адназначных доказаў існавання жыцця на Марсе няма. Ёсць толькі сведчанні спрыяльных умоў для ўзнікнення жыцця.
Наяўнасць арганічных элементаў на планеце – умова, але не абавязкова сведчанне жыцця. Таксама як і вялікія азёры, сляды якіх марсаход таксама знайшоў на планеце.





