Каменныя статуі мааі на востраве Пасхі

Каменныя статуі мааі на востраве Пасхі

Рапануйцы, жыхары вострава Пасхі, самі зладзілі сабе экаланічную катастрофу. Некалі большую частку вострава займалі пальмавыя лясы, але да 1500 года іх змяніла пустазелле. Праз высяканне пальмавых лясоў пачалася эрозія глебы. Сталі падаць ураджаі. Пачаўся голад, за ім крывавыя канфлікты.

Калі на востраў у 1722 годзе прыбылі еўрапейцы, з колішніх 15 тысяч рапунійцаў засталося 2-3 тысячы.

Раней меркавалася, што рапунійцы высякалі лясы дзеля паліва і будаўнічых матэрыялаў. Але апошнія даследаванні зубнога каменя рапунійцаў паказалі наяўнасць крухмалу. Раней у зубным налёце былі знойдзеныя зярняткі дыяксіду крэмнію, якія маглі туды трапіць разам з салодкай бульбай.

Навукоўцы мяркуюць, што менавіта салодкая бульба стала прычынай высякання пальмаў. Пад яе пасевы мясцовыя жыхары расчышчалі ўсё болей і болей зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?