Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў паведаміў «НН», што Кангрэс за незалежнасць, ініцыяваны ТБМ і Радай інтэлігенцыі, мае адбыцца 21 снежня (нядзеля). Пачатак а 11:00. 

«Мы ўжо знайшлі і аплацілі памяшканне— гэта зала ў гатэлі «Вікторыя», — паведаміў Трусаў.

Алег Трусаў не раскрыў колькасць дэлегатаў Кангрэса, але заахвоціў прымаць удзел у Кангрэсе:

«Зала здольная ўмясціць 300 чалавек, а мы спачатку разлічвалі на залу сядзібы БНФ, што можа ўмясціць максімум 100. Таму зараз у апошнія дні пачаліся дадатковыя вылучэнні прадстаўнікоў грамадзян. Таму можна сабраць 10 подпісаў, каб стаць прадстаўніком грамадзян. Для гэтага трэба ўзяць на сядзібе БНФ ці ТБМ, пратакол надрукаваны ў газеце «Наша слова», ці змешчаны на сайце ТБМ».

Акрамя прадстаўнікоў грамадзян у кангрэсе ўдзельнічаюць і сябры аргкамітэта, сярод якіх Мечыслаў Грыб, Радзім Гарэцкі, Міхаіл Пастухоў, Уладзімір Колас, Рыгор Кастусёў, Анатоль Вярцінскі, Лявон Дзейка. Трусаў таксама адзначыў, што на Кангрэсе будуць прадстаўлены ўсе вобласці Беларусі.

«На Кангрэсе плануецца прыняццё маніфест, а потым яго падпісанне.

Мы плануем абвесціць кангрэс пастаянна дзеючай грамадскай ініцыятывы, які будзе збірацца па меры неабходнасці, каб абмяркоўваць важныя пытанні нашай незалежнасці. Мы хочам зрабіць кангрэс пастаянна дзеючай грамадскай ініцыятывай, а не сабраліся — разбегліся. І калі нас падтрымаюць, мы запусцім наступнае пасяджэнне Кангрэса праз некалькі месяцаў. Раз у тры месяцы мы будзем абмяркоўваць пытанні, вынесеныя ў маніфест і прымаць асобныя рэзалюцыі па гэтых пытаннях. Такім чынам мы хочам наладзіць сувязь грамадзян з элітай, бо партыі аказаліся ў гэтым плане слабыя. Мы паглядзелі: па Беларусі ў 50 раёнах аказалася ўсё зачышчана. І мы хочам паступова ўсе раёны ахапіць», — патлумачыў Трусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?