Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра неабходнасць навесці парадак на валютным рынку. Пра гэта ён сказаў на нарадзе з эканамічным блокам урада і кіраўнікамі кампаній-экспарцёраў.
Па словах Мядзведзева, курс рубля ў абменніках «выйшаў за межы камфортнага для эканомікі і іншых дыяпазонаў».
«У нашых агульных інтарэсах як мага хутчэй навесці парадак на валютным рынку», — сказаў прэм'ер.
Па апошніх дадзеных, афіцыйны курс еўра да рубля, устаноўлены ЦБ Расіі на чацвер, вырас на 8,44 рубля — да 84,5890 рубля, курс даляра падняўся на 6,63 рубля, да 67,7851 рубля.





