Продажы замежных пуцёвак у турыстычных кампаніях спыніліся на фоне вагання курсу валют, паведамілі ў Расійскім саюзе туріндустрыі.

Сайт РСТ прыводзіць словы кіраўнікоў некалькіх буйных кампаній, якія адзначаюць, што «продажы сталі», а абвал курсу рубля «практычна паралізаваў турыстаў».

«Пасля цяперашняга калапсу продажы наогул могуць спыніцца, хоць сёлета попыт і так мінімум на 50% ніжэйшы за мінулагодні», - гаворыцца ў паведамленні.

Па словах кіраўніка РСТ Ірыны Цюрынай, адмоў ад тураў, якія ўжо аплачаны і забраніраваны, пакуль вельмі мала».

Між тым, па словах прадстаўніка Асацыяцыі тураператараў Расіі Маі Ламідзэ, попыт на паездкі за мяжу ў навагоднія святы знізіўся ў цэлым на 30-35%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?