«Разумныя» прыпынкі плануецца размясціць у 2015 годзе на найбольш буйных пасажыраўтваральных пунктах Мінска. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў.

«У Мінску разглядаецца магчымасць устаноўкі «разумных» прыпынкаў. Яны будуць укамплектаваныя электроннымі прыладамі, якія даюць магчымасць пасажыру арыентавацца ў рабоце пасажырскага транспарту. Прадугледжваецца, што на прыпынках размесціцца электроннае табло, на якім будзе адлюстроўвацца розная інфармацыя аб рэйсавым раскладзе транспарту, схемы і трасы маршрутаў», — сказаў Андрэй Іларыёнаў, адзначыўшы, што масавага распаўсюджвання такія прыпынкі не атрымаюць. Рэалізаваць праект плануецца за кошт сродкаў прыватных інвестараў.

Што датычыцца прыпыначных пунктаў у спальных раёнах горада, то тут разглядаецца магчымасць устаноўкі тыпавых інфармацыйных блокаў, дзе размесціцца інфармацыя аб раскладзе руху транспарту.

Электронным табло з раскладам грамадскага транспарту абсталяваны амаль 30 працэнтаў прыпыначных пунктаў сталіцы. У першым квартале 2015 года інтэрактыўныя экраны з'явяцца на 20 прыпынках па праспекце Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?