Кошт даляра на таргах на Маскоўскай біржы ўпаў ніжэй за 60 рублёў, еўра — ніжэй за 75 рублёў,
пасля таго як Цэнтрабанк Расіі апублікаваў шэраг мер, накіраваных на стабілізацыю курсу рубля.
ЦБ абяцае удасканаліць механізм прадастаўлення банкам валюты.
Як адзначае бізнес-карэспандэнт bbcrussian.com, улады робяць усё, каб насыціць валютны рынак даляравай ліквіднасцю, недахоп якой быў важным фактарам падаражэння даляра.





