Без абмежаванняў па тэмах і часу. У такім фармаце пройдзе «вялікая» прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расіі, паведамляе ІТАР-ТАСС.
«Юбілейная», дзясятая, для Уладзіміра Пуціна, але беспрэцэдэнтным з'яўляецца яе фон - рэзкі віток фінансава-эканамічных праблем, які на наклаўася на абвостраную сусветную сітуацыю.
У гутарцы з ТАСС прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што «ніякага рэгламенту прэс-канферэнцыі не існуе». Пуцін будзе адказваць на пытанні столькі, колькі палічыць патрэбным.