Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (Хуліганства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па факце стральбы з пнеўматычнага пісталета па групе падлеткаў.
23 лістапада з акна інтэрната быў зроблены стрэл на дзецях, што гулялі на вуліцы. 11-гадовы школьнік з-за атрыманай раны правай надбрыўнай дугі звярнуўся ў бальніцу У ходзе аказання медыцынскай дапамогі з раны дасталі металічны шарык.
Падлеткі запомнілі акно інтэрната, таму міліцыя змагла хутка адшукаць стралка. Ім аказаўся 17-гадовы выхадзец Іванаўскага раёна. У ходзе правядзення ператрусу ў бацькоўскай хаце апошняга знойдзены пнеўматычны пісталет.
Юнак затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, з ім працуюць следчыя. Праводзяцца допыты, прызначаны шэраг судовых экспертыз.