Не так даўно Расія была самым выгадным месцам для пакупкі iPhone 6 і іншай тэхнікі. Але пасля таго, як у адну лічбу сышліся курс расійскага рубля да даляра, цана барэля нафты Brent і ўзрост прэзідэнта Расіі, Apple прыпыніла продажы ў Расіі праз інтэрнэт дзеля выстаўлення новых цэн.

Сетка крамаў re:Store, афіцыйны рэсэлер тэхнікі Apple у Расіі, а таксама шэраг іншых крамаў, выставілі ўвечары 17 снежня новыя цэны на iPhone ды іншыя гаджэты.

iPhone 6 з 16 Гб памяці падскочыў у цане на 37%, з 40 тысяч расійскіх рублёў да 55 тысяч альбо 824 даляры.

Цана на iPhone 6 з максімальным аб’ёмам памяці ў 16 Гб складае 75 тысяч расійскіх рублёў альбо 1057 даляраў. iPhone 6 Plus каштуе адпаведна 60 і 70 тысяч (899 і 1048 даляраў) за версіі з 16 і 128 Гб.

Беларускія цэны на iPhone 6 з 16 Гб памяці – каля 750 даляраў, на iPhone 6 Plus з 16 Гб – 950 даляраў.

Як ні дзіва, але купляць iPhone 6 цяпер выгадна ў Беларусі, а iPhone 6 Plus – у Расіі.

Падняліся расійскія цэны і на тэхніку канкурэнта Apple, карэйцаў Samsung. Напрыклад, смартфон Samsung Galaxy Note 4 цяпер каштуе 54 тысячы расійскіх рублёў (809 даляраў), а яго «брат» з загнутым экранам Galaxy None Edge – 65 тысяч (973 даляры).

***

Вяртаць квіткі на цягнікі можна ў чыгуначныя касы. Калі квіток вяртаецца не пазней як за 24 гадзіны да адбыцця, вяртаецца поўны кошт квітка і плацкарты. Калі ад 24 да 6 гадзін да адпраўлення – кошт квитка и палова плацкарты. Пазней (і нават праз 3 гадзіны пасля адбыцця) вяртаецца толькі цана квітка без плацкарты. Падрабязныя правілы вяртання квіткоў на сайце БЧ. Тэлефон бюро даведак вакзала – 105.

Вяртаць квіткі можна і на аўтобусы ў касу адпаведнага аўтавакзалу. Калі квіток здаецца не пазней як за 2 гадзіны да адбыцця, вяртаецца поўны кошт квітка мінус камісія. Калі ад 2 гадзін да 15 хвілін да адбыцця – 85% кошту мінус камісія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?