Дарагія сябры!

Кнігарня «логвінаЎ» уступіла ў складаны перыяд сваёй гісторыі. Як вы, магчыма, ўжо ведаеце, праз месяц нас чакае суд, у выніку якога нас могуць зачыніць. Фармальная падстава – гандаль кнігамі без ліцэнзіі міністэрства інфармацыі. Мы восем разоў звярталіся ў гэтае міністэрства і кожны раз адмовы рабіліся ўсё больш і больш кафкіянскія. Апошні раз нам адмовілі праз няправільна пазначаны паштовы індэкс.

Тым не менш, мы адкрытыя для вас. Прыходзьце!

Да канца года вас чакаюць наступныя імпрэзы:

  • 20 снежня. Майстар-клас для дзетак. «Як пабудаваць замак?». Пачатак а 14.
  • 20 снежня. Калядныя чытанні для дарослых з Адамам Глобусам. Пачатак а 20.
  • 21 снежня. Калядныя чытанні для дзетак з Уладзімрам Сіўчыкавым. Пачатак а 14.
  • 22 снежня. Уручэнне прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшыя пераклады 2013 году. Прэзентацыя серыі «PostScriptum», у тым ліку кніг «Прыгоды Шэрлака Холмса» і «Падарунак на Каляды» (зборнік святочнага апавядання). Пачатак а 19.

А далей зычым вам вясёлых Калядаў і Новага года!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?