president.gov.by
Беларусь не будзе бегчы за Расіяй і дэвальваваць нацыянальны рубель.
Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па эканамічных пытаннях.
Лукашэнка падкрэсліў: «Нікога не хачу здзівіць, пазіцыя застаецца ранейшай. Мы не збіраемся бегчы за Расіяй, гэта катэгарычна забараняецца, бо расійскі рынак — незразумела што там, хто што хоча і што там будзе».
«Ваганні на расійскім валютным рынку не паддаюцца ніякаму асэнсаванню», — сказаў ён, адзначыўшы, што дэвальваваць валюту на гэтым фоне непрымальна.
«У нас ёсць абавязацельствы перад насельніцтвам. І мы іх павінны прытрымлівацца, што, як мне дакладваюць урад і Нацыянальны банк, і робіцца», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што стабільнасць на валютным рынку — гэта абавязак банкаўскай сістэмы на чале з Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі, усё астатняе — у руках насельніцтва.
«Хочаце абвалу — бегайце па абменніках. Гэта ўсё ў руках грамадзян нашай краіны. Ківаюць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёння непрымальна», — сказаў ён. Пры гэтым ён запэўніў: «Мы будзем прытрымлівацца стабільнай сітуацыі ў краіне і будзем выкарыстоўваць для гэтага ўсе рычагі, не парушаючы ніякіх фінансава-эканамічных законаў, якія дзейнічаюць аб'ектыўна».





