Кітаянка злавіла свайго мужа на здрадзе са сваёй сястрой-блізняткай і пакінула іх абодвух голымі на паркоўцы, паведамляе Metro.
29-гадовая Цін Су высачыла мужа з дапамогай трэкера мабільнага тэлефона і знайшла яго разам са сваёй сястрой у аўтамабілі на паркоўцы гандлёвага цэнтра.
Убачыўшы раз'юшаную Цін Су, абодва выскачылі з машыны абсалютна голымі.
Тады кітаянка села ў аўтамабіль і заблакавала дзверы. Яе муж бегаў вакол машыны, грукаў у вокны і крычаў на яе, але Цін Су з'ехала, пакінуўшы абодвух пасярод вуліцы.
Сведкі інцыдэнту зрабілі мноства здымкаў і выклалі іх у інтэрнэце.





