Беларускія банкі, гуляючы на апярэджанне, паднімаюць курсы абмену замежных валют. Нацбанк узняў афіцыйны курс да 10 890 рублёў, аднак з гэтай лічбай насельніцтва сутыкнуцца не можа.

Беларускія банкі гатовыя скупляць даляры па 11 250 рублёў, такі курс выставіў «Банк Масква-Мінск», які нядаўна стаў дзяржаўным, а таксама «Абсалютбанк».

А вось курс продажу даляра адарваўся яшчэ больш. Самы выгадны курс мае «Белаграпрамбанк» — 11 250 рублёў, непадалёку і «Беларусбанк» (ад 11 280 рублёў). Аднак у многіх аддзяленнях набыць даляры па такой цане ўжо немагчыма, праз ажыятаж насельніцтва скупляе валюту.

У прыватных банках курсы яшчэ вышэйшыя, прычым гаворка вядзецца пра вялікія фінансавыя ўстановы. Напрыклад, «Белгазпромбанк» прадае даляры па 11 560 рублёў, «БелВЭБ» - па 11 550 рублёў. Розніца з афіцыйным курсам перавышае 6%!

Сітуацыя з еўра аналагічная. Афіцыйны курс упаў на 200 рублёў, цяпер ён складае 13 390 рублёў. Аднак банкі наадварот павялічылі курс. Еўрапейская валюта каштуе ад 13 900 рублёў («Белаграпрамбанк») да 14 270 рублёў («БСБ Банк»). Дробны «НЕБ Банк» прадае еўра за 14 350 рублёў, розніца з афіцыйным курсам перавысіла 7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?