ЗША хочуць або звергнуць Аляксандра Лукашэнку, або развярнуць супраць Расіі, мяркуе кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па міжнародных справах Аляксей Пушкоў.

Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў твітары, каментуючы заяву памочніка дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд пра Беларусь.

«Нуланд заявіла: ЗША адкрытыя для дыялогу з Беларуссю. Значыць, зноў збіраюцца звяргаць Лукашэнку ці хаця б развярнуць яго супраць Масквы», — напісаў Пушкоў.

Нагадаем, 17 снежня, выступаючы ў Амерыканскім прадпрымальніцкім інстытуце ў Вашынгтоне, Нуланд заявіла, што ЗША адкрытыя для паляпшэння адносінаў з Беларуссю. Паводле яе слоў, мяч цяпер на баку беларускіх уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?