На чыгуначным вакзале ў Мінску заўважаныя некалькі жаўнераў расейскага войска ў поўным абмундзіраванні.
Жаўнеры не сталі адказваць на пытанні, адкуль і куды яны едуць, таксама не хацелі, каб іх фатаграфавалі.
З сабою яны мелі дзве вялікія вайсковыя скрыні, на якіх былі багажныя налепкі з аэрапорта Пулкава (Санкт-Пецярбург). На рэчах таксама была налепка з надпісам «Я проста ветлівы чалавек» у колерах расейскага сцяга. На форме — нашыўкі сухапутных войскаў РФ.





