У лютым гэтага года падчас Алімпійскіх гульняў прэзідэнт Уладзімір Пуцін правёў у Сочы сакрэтную нараду з блізкімі памочнікамі, на якім абмяркоўвалася пытанне, ці перажыве расійская эканоміка пагаршэнне сітуацыі, якое можа рушыць следам у выніку далучэння Крыма, паведамляе Bloomberg.

Па словах двух чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў абмеркаванні, на якіх спасылаецца агенцтва, памочнікі запэўнілі Пуціна, што Расія дастаткова багатая, каб перанесці фінансавыя наступствы ад магчымага ўварвання ва Украіну. Яму сказалі, што ў Расіі дастаткова валютных рэзерваў, каб анексаваць Крым і вытрымаць санкцыі, якія могуць адбыцца пасля. Калі б не значны аб'ём рэзерваў, якія Расія назапасіла у добрыя для эканомікі часы, Пуцін мог бы і не вырашыцца на тыя дзеянні, якія ён затым зрабіў ва Украіне, паведамляе агенцтва.

Адначасова дарадцы Пуціна лічылі, што Нямеччына не стане псаваць адносіны з Расіяй дзеля Крыма і Украіны.

Больш чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0