Вольга Мікалайчык на фота справа, фота з фэйсбука Максіма Вінярскага.

Вольга Мікалайчык на фота справа, фота з фэйсбука Максіма Вінярскага.

Вольга Мікалайчык разгарнула бел-чырвоны-сцяг каля Чырвонага касцёла ў Мінску.

Гэтым яна адзначыла дзень пачатку акцыі пратэсту супраць фальшавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на Кастрычніцкай плошчы ў 2010 годзе. Аднак неўзабаве Вольгу Мікалайчык затрымала міліцыя, паведамляе Радыё Свабода.

Паведамляецца, што суд пройдзе ў суботу ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Вольга Мікалайчык — рэжысёр-дакументаліст, аўтарка вядомых фільмаў «Катаванні ў Беларусі» і «Падарожжа па бясконцай вайне». Яе стужкі пра беларускіх палітвязняў неаднойчы дэманстраваліся на міжнародных фестывалях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?