Увечары 19 снежня ўва многіх супермаркетах былі вялікія чэргі: мінчукі масава скуплялі бытавую тэхніку. У прыватнасці, у аддзеле з тэхнікай у ГЦ «Замак» ужо а восьмай вечара раскупілі амаль усе тэлевізары з вітрын, а цэннікі на некаторыя мадэлі і ўвогуле адсутнічалі. На пытанне пакупнікоў пра кошты кансультанты адказвалі: «Ну, мільёнаў дзевяць-дзесяць».





