У Беларусі 21 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Часам прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай месцамі з'явіцца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходнім 6-11 м/с з парывамі да 14 м/с, месцамі — да 15—19 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, днём чакаецца ад нуля да 5 цяпла.





