фота Радыё Свабода
Генеральны дырэктар «Барысаўдрэва» Уладзімір Мальцаў прыгавораны Мінскім абласным судом да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае БелТА.
Мальцава абвінавацілі ў лабіраванн інтарэсаў турэцкай кампаніі «Берсэй», якая паставіла на прадпрыемства абсталяванне. Гендырэктар запэўніваў: тэндэр туркі выйгралі законна, вынікі конкурсу правяраліся і парушэнняў не знайшлі. Спачатку пракурор абвінаваціў Мальцава ў «эгаістычным паразітаваннем службовых паўнамоцтваў», а ў снежні прад'явіў новае абвінавачанне: «Імкнуўся падфарбаваць рэчаіснасць, кіруючыся кар'ерызмам і імкненнем зарэкамендаваць сябе правільным і паспяховым кіраўніком», паведамляе kp.by.
Крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі – дальнія адгалоскі разносу, які ўчыніў Аляксандр Лукашэнка, наведаўшы «Барысаўдрэў» 7 лістапада 2013 года. Тады ён адхіліўся ад прапанаванага маршрута і ўбачыў на прадпрыемстве непрыбраную тэрыторыю.
Ад пасадаў былі адхіленыя губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Тур, а таксама кіраўнік «Беллеспаперпрама» Аляксандр Пераяслаўцаў.





