Украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка і дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард абмеркавалі эканамічную сітуацыю ў краіне і выкананне бакамі абавязацельстваў у рамках праграмы МВФ Stand-By.

«Парашэнка запэўніў Крысцін Лагард у паслядоўнасці Украіны ў выкананні абавязацельстваў перад Міжнародным валютным фондам. Прэзідэнт заклікаў МВФ разгледзець павелічэнне фінансавай дапамогі для Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

На мінулым тыдні The Financial Times паведаміла, што МВФ хоча павялічыць дапамогу Украіне на 15 мільярдаў даляраў. Як заявіў МВФ прадстаўнікам урадаў краін Захаду, гэтыя сродкі трэба выдзеліцьу бліжэйшыя тыдні, каб пазбегнуць фінансавага калапсу. Дадзеная сума патрабуецца звыш абвешчанай у красавіку дапамозе Украіне ў памеры 17 мільярдаў даляраў, якую фонд плануе аказаць да 2016 года для стабілізацыі бюджэту ва ўмовах палітычнага і эканамічнага крызісу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?