Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава выйграла сёння, 20 снежня, гонку пераследу на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы. Яе вынік — 29 хвіліны 55,9 секунды.
Дар'я сёння стартавала шостай за 39 секундаў ад лідара Габрыэлы Саукалавай.
Другое месца сёння заняла фінка Кайса Мякяр'яйнен (+10 секундаў), Валянціна Семярэнка (Украіна) — трэцяя.
Беларуска Надзея Скардзіна фінішавала шостай, пабегшы на дыстанцыю 26-й.
Гэта другая перамога Дар'і ў сезоне 2014/2015. 4 снежня яна выйграла індывідуальную гонку ў Эстэрсундзе.





