Ніякіх падстаў для ўзняцця цэнаў у крамах няма. Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
«Ніякіх падстаў для ўзняцця цэнаў няма, праца гандлю гэта паказвае. У крамах цэнаў тыя ж, што і былі раней. Ніякага скачка коштаў няма, і цэннікі ніхто не перапісвае», — сказаў Андрэй Шорац.





