Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка распаўсюдзіла інфармацыйнае паведамленне.
Камісійны збор уведзены з 20 снежня 2014 года па ўсіх аперацыях куплі фізічнымі асобамі замежнай валюты, уключаючы аперацыі па:
— куплі замежнай валюты ў абменных пунктах і касах банкаў;
— куплі замежнай валюты з дапамогай банкаўскай аплатнай карткі праз банкамат;
— пераафармленні ў замежную валюту сродкаў, якія знаходзяцца на бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках і ў тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях;
— правядзенні разлікаў у сетцы Інтэрнэт на карысць нерэзідэнтаў з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак, выдадзеных да рахункаў у беларускіх рублях;
— аплаце тавараў і паслуг за мяжой з дапамогай банкаўскіх плацежных картак (уключаючы карткі міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard), выдадзеных да рахункаў у беларускіх рублях;
— зняцці за мяжой наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, выдадзеных да рахункаў у беларускіх рублях.
Камісійны збор спаганяецца ў памеры 30 працэнтаў ад сумы грашовых сродкаў у беларускіх рублях, якія падлягаюць выплаце банку.





