Прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што «запалохаць, стрымаць і ізаляваць Расію ніколі ні ў каго не атрымлівалася і не атрымаецца».
«Нічога не атрымлівалася і цяпер нічога не атрымаецца. Пры гэтым мы павінны быць гатовы праходзіць праз пэўныя цяжкасці і даваць заўсёды адэкватны адказ на любыя пагрозы нашаму суверэнітэту, стабільнасці і адзінства нашага грамадства», — сказаў Пуцін у сваім выступе ў Крамлі на ўрачыстым вечары, прысвечаным Дню работнікаў органаў бяспекі.
Прэзідэнт таксама паведаміў, што ў 2014 годзе дзякуючы дзеянням расійскіх спецслужбаў ўдалося прадухіліць «больш за 60 злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасці, у тым ліку восем тэрактаў».
Пуцін таксама дадаў, што ў гэтым годзе на тэрыторыі Расіі былі выяўленыя «больш за 230 супрацоўнікаў і агентаў замежных спецслужбаў».





