Рашэнне аб закрыцці інтэрнэт-сайта Оnliner.by прымалася не за адзін дзень, папярэджанні гэтай пляцоўцы выносіліся на працягу года. Пра гэта заявіла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч.

«Мы на працягу года неаднаразова выносілі папярэджанні гэтай пляцоўцы, штрафавалі. Чамусьці яны палічылі, што па-над законам», — адзначыла Ірына Наркевіч.

Паводле яе слоў, у Міністэрстве гандлю прааналізавалі сітуацыю з інтэрнэт-крамамі ў цэлым і прыйшлі да высновы, што ў шматлікіх выпадках менавіта пляцоўкі спрыяюць таму, каб сегмент захліснуў галапуючы скачок цэн. «Таму сёння спынена дзейнасць самай буйной пляцоўкі — Оnliner.by», - канстатавала намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?