Кампанія life:) адмяняе падвышэнне тарыфаў на званкі і інтэрнэт у студзені 2015 года, паведамляе прэс-служба мабільнага аператара.
«Мы прынялі афіцыйнае рашэнне адмяніць павышэнне тарыфаў на некаторыя паслугі перадачы дадзеных (інтэрнэт) і галасавыя паслугі, якое было запланавана на 19 і 25 студзеня 2015 года», - адзначылі ў прэс-службе.





