Старшыню Саюза грузінаў у Расіі, расійскага бізнэсмена грузінскага паходжання Міхаіла Хубуція пабілі ў Тбілісі напярэдадні ўвечары.

Як перадае ria.ru са спасылкай на агенцтва «Навіны-Грузія», бойка адбылася каля рэстарана «Тавадуры». У інцыдэнце ўдзельнічалі супрацоўнікі аховы рэстарана, паведамілі відавочцы. Інфармацыю пра інцыдэнт з Міхаілам Хубуція пацвердзілі ў МУС Грузіі.

Паводле СМІ, Хубуція быў разам з сябрамі, выйшаў на вуліцу да машыны, а калі вярнуўся, супрацоўнікі аховы не прапусцілі яго і пабілі. Хубуція ўжо даў паказанні праваахоўным органам. Вядзецца следства па артыкуле «збіццё».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?