У суботу днём 28-гадовы афраамерыканец Ісмаіл Брынслі застрэліў ў нью-ёркскім раёне Бруклін двух паліцэйскіх, пасля чаго пакончыў з сабой.

Калегі загінулых у Нью-Ёрку аддаюць апошнюю пашану.

Калегі загінулых у Нью-Ёрку аддаюць апошнюю пашану.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама асудзіў забойства двух паліцэйскіх, застрэленых падчас патрулявання і выказаў спачуванне іх сем'ям.

Ахвярамі забойства сталі 32-гадовы выхадзец Паўднёва-ўсходняй Азіі Вэньцзянь Лю і 40-гадовы лацінаамерыканец Рафаэль Рамас.

Злачынец, узброены пісталетам, падышоў да паліцэйскай машыны і, не сказаўшы ні слова, адкрыў стральбу. Заўважыўшы набліжэнне другой паліцэйскай машыны, Брынслі забег у метро і застрэліўся. Параненыя паліцэйскія былі дастаўленыя ў бальніцу, аднак выратаваць іх не здолелі.

Прыкладна за тры гадзіны да нападу на патрульных Брынслі пакінуў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram некалькі пагроз у адрас паліцыі. Адно з паведамленняў было: «Яны забілі аднаго з нашых, давайце заб'ем дваіх з іх». Пад гэтым надпісам мужчына размясціў фатаграфію пісталета. Пад апошнім паведамленнем Брынслі паставілі «лайкі» каля 200 карыстальнікаў.

Інцыдэнт адбыўся на фоне масавых акцый пратэсту, звязаных з апраўданнем белых паліцэйскіх, якіх абвінавачвалі ў прычыненні смерці цемнаскурым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?