Аляксандр Мех з Кобрына на Кангрэсе за незалежнасці сказаў, што яго гатовыя падтрымаць у якасці кандыдата ў прэзідэнты прадпрымальнікі Кобрына і Мінска. А сам ён усур'ёз разглядае такую магчымасць. Мех заклікаў удзельнікаў Кангрэсу падтрымаць яго ў якасці кандыдата. Ён казаў, што сённяшняя апазіцыя дэградавала. І замест таго, каб працаваць з людзьмі яна ездзіць па Брусэлях.
Аляксандр Мех да звальнення працаваў інжынерам на прадпрыемстве «Белтрансгаз» у Кобрыне.





