Фота REUTERS.
Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам ва Украіну, перадае БелТА.
У Кіеве запланаваны яго перамовы з Пятром Парашэнкам. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскага парадку дня, а таксама міжнароднай тэматыкі.
Аляксандр Лукашэнка раней заявіў, што Пётр Парашэнка папрасіў яго аб сустрэчы. Пры гэтым Лукашэнка выказаўся за неабходнасць дыялогу з мэтай вырашэння канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.
Самалёт Лукашенкі у кіеўскім аэрапорце Барыспаль / twitter
Прэс-служба прэзідэнта Украіны паведамляе таксама, што Пётр Парашэнка запрасіў Нурсултана Назарбаева наведаць Украіну з візітам у панядзелак.
Прэзідэнт Казахстана прыняў запрашэнне, адзначыўшы, што гэта стане магчымасцю абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносінаў, у прыватнасці эканамічнае супрацоўніцтва і гандлёвыя адносіны.
Парашэнка лічыць візіты прэзідэнтаў Казахстана і Беларусі своечасовымі, важнымі і сімвалічнымі.





