У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» атрымалі другую перамогу.
Сёння яны выйгралі ў гасцях у «Астаны» з лікам 85:84.
«Цмокі» ў 11 гульнях маюць дзве перамогі (выйгралі таксама ў фінскага «Байзанса») і 9 паразаў ды займаюць апошняе, 16-е месца, у турніры.
23 снежня мінчане згуляюць у гасцях з ЦСКА.





