Фота twitter.com/STsegolko
У Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў Кіеве адбываюцца перамовы кіраўнікоў Украіны і Беларусі Пятра Парашэнкі і Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта каля 15.10 (16.10 па Мінску) паведаміў прэс-сакратар Парашэнка Святаслаў Цэголка.
«Пачаліся перамовы прэзідэнтаў Украіны і Беларусі», — паведаміў ён у Твітэры. Пазней Цэголка паведаміў, што падчас сустрэчы
Парашэнка падзякаваў Лукашэнку «за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і за непрызнанне фэйкавых выбараў 2 лістапада» (у «ДНР» і «ЛНР»).
Прэсу асвятляць перамовы не запрасілі.





