Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў інтэрв'ю CNN абвінаваціў расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ў краху рубля і наступе фінансавага крызісу.

«Тры-чатыры месяцы таму казалі, што Пуцін, як гросмайстар, абыграў Захад ці Абаму, але цяпер ён кіруе краінай на фоне абвалу валюты.

«Усё гэта зусім не падобна на тое, што нехта правёў мяне ці Злучаныя Штаты», — сказаў Абама.

Паводле яго слоў, сітуацыя з рублём ў Расіі даказала памылковасць дзеянняў Пуціна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?