У Беларусі будзе створаны сумесны з Украінай тэлеканал. Такой дамоўленасці Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка ў Кіеве,.

«У нас такі вопыт ужо ёсць. З нашымі каналамі працуюць сумесна тры ці чатыры расійскія. Чаму мы з Украінай не можам стварыць такое сумеснае супрацоўніцтва», - сказаў беларускі лідар.

«Таму трэба гэта не забыць і зрабіць. Трэба вызначыць канал у Беларусі», - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы даўно казалі пра тое, што беларусы маюць права ведаць розныя пункты гледжання, і было б нядрэнна, калі б адзін з інфармацыйных каналаў Украіны меў магчымасць транслявацца на тэрыторыі Беларусі», - адзначыў Пятро Парашэнка. Ён дадаў, што ўжо паставіў адпаведную задачу міністру інфармацыйнай палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?