Падчас праграмы «Контуры» на канале АНТ вядучы Аляксандр Аверкаў пагутарыў з міністрам гандлю Валянцінам Чаканавым.
«Падчас гэтага пакупніцкага калапсу недальнабачныя адміністратары ці ахоўнікі казалі людзям палітычныя лозунгі, маўляў што вы тут мітынгуеце, у іншым месцы трэба мітынгаваць», — падзяліўся вядучы.
Аверкаў удакладніў, што гэта непацверджаная інфармацыя.
Аднак Валянцін Чаканаў адразу ж запэўніў: «Гэты дырэктар больш не працуе, ён звольнены з працы. Грубае стаўленне да пакупніка недапушчальнае».





