Альбом «На Марс!» будзе складацца з як новых, так і забытых ды рэканструяваных песень. Некаторыя новыя трэкі Аляксандр пакуль толькі абдумвае.

Вядома, што загалоўная песня будзе па-беларуску, хаця яна яшчэ не напісаная.

«Я заўсёды працую ад назвы. Я калі пішу песню, мне пофіг, які там тэкст, шчыра кажу. Для мяне істотны прыпеў. І назва. Калі я прыдумляю назву, адразу ўсё становіцца зразумелым. Хоць пазней назва можа і змяніцца», – паспавядае музыка.

Два гады, па словах Аляксандра, «нічога не было», ніякога жадання пісаць. Гурт спрабаваў узнавіць старыя песні, але праца ішла марудна. Але два тыдні таму музыку «торкнула» і ён пачаш як шалёны пісаць новыя песні, якія атрымліваюцца «бязбашаннымі і мацернымі».

Першы і апошні раз перад прэзентацыяй новага альбому песні з яго прагучаць у клубе «Графіці» 30 снежня і 4 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?