Відэа нападу было знятае на тэрыторыі парку ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Аўстралія. Аўтар здолеў забраць збітую камеру і ўратаваць запіс, але дрон рамонту не падлягае.
Верагодна, кенгуру спрабавала абараніць прыватнае жыццё свайго дзіцяці.
Гэта не першы выпадак нападу жывёльнага свету на тэхналагічны беспілотнік: у кастрычніку хітовым стала відэа атакі каршака на дрон.





