Як паведаміла прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, завершана расследаванне крымінальнай справы супраць грузчыка ўніверсама Лельчыцкага райста. Яго вінавацяць у крадзяжы і лжывым даносе аб здзяйсненні злачынства.

Следствам устаноўлена, што 29 верасня грузчыку крамы даручылі аднесці 6 мільёнаў рублёў у касу райста. 20-гадовы хлопец жа інсцэніраваў крадзеж.

Кавалкам асфальту некалькі разоў стукнуў сябе па галаве, металічнай пласцінай парэзаў сабе куртку. З мабільніка патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што на яго напалі тры чалавекі, вывезлі з гарадскога пасёлка, збілі і забралі грошы. Сам жа грошы схаваў у лесе.

Падчас праверкі міліцыянты высветлілі, што ніякага нападу не было. А крымінальную справу завялі на грузчыка. Раней яго судзілі за лжывае паведамленне пра небяспеку.

Крымінальная справа пракурорам накіравана ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?