Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч заявіла, што папраўкі ў закон аб узмацненні жорсткасці дзяржаўнага кантролю інтэрнэту ў Беларусі прадстаўляюць сабой сур'ёзную пагрозу для свабоды слова і свабоды масавай інфармацыі. Яна таксама звярнула ўвагу на апошнія блакаванні шэрагу навінавых парталаў у краіне.

«Гэтыя папраўкі заснаваныя на няпэўна сфармуляваных прававых палажэннях і даюць дзяржаве пераважнае права ўмешвацца ў любую інфармацыю, размешчаную ў інтэрнэце. Яны таксама накладаюць функцыі квазі-цэнзуры на распаўсюднікаў інфармацыі»,

— гаворыцца ў заяве Міятавіч.

«Інтэрнэт павінен заставацца вольнай прасторай для грамадзян з мэтай абмену інфармацыяй і выказвання крытычных поглядаў. Шырокае тлумачэнне гэтых новых паправак прывядзе да празмернага кантролю анлайн-кантэнту з боку ўладаў», — адзначыла прадстаўнік АБСЕ.

Міятавіч звярнула ўвагу на праблему з блакаваннем у Беларусі шэрагу навінавых сайтаў (Charter97.org, Naviny.by, Belaruspartisan.org), інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, якое перыядычна адбываецца з 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?