Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прызнаў, што эканоміка Расіі можа сысці ў глыбокую рэцэсію.
Пра гэта ў аўторак, 23 снежня, паведамляе РІА «Новості».
«У эканомікі ёсць рызыка сысці ў глыбокую рэцэсію», — заявіў ён.
Раней рэцэсію ў расійскай эканоміцы прадракала Міністэрства эканамічнага развіцця. Паводле справаздачы ведамства, эканоміка можа ўвайсці ў рэцэсію ўжо пачынаючы з першага квартала 2015 года.
Рэцэсію ў расійскай эканоміцы ўжо прагназавалі эксперты з Вышэйшай школы эканомікі. Яны паведамлялі, што яна можа адбыцца ў першым квартале 2015 года.
У інтэрв'ю агенцтву Bloomberg міністр фінансаў Антон Сілуанаў заяўляў, што рэцэсія магчымая толькі ў тым выпадку, калі сусветныя цэны на нафту ўпадуць да 60 даляраў за барэль





