Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што ён выйграе прэзідэнцкія выбары ў 2015 годзе.
«Лукашэнка не той чалавек, якога можна адстроіць… Супакойцеся, спадары! Лукашэнка не той чалавек, якога можна адстроіць, ён ужо прэзідэнцкага хлеба наеўся. Нават у самай горшай сітуацыі я пакутаваць не буду. адстроіць мяне можа толькі беларускі народ. Нават калі ўвесь свет выступіць сёння супраць Лукашэнкі, ён усё роўна стане прэзідэнтам, калі ён гэтага захоча», — сказаў Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Мінск не жадае «нешта адхапіць у Расіі», скарыстаўшыся яе складаным эканамічным становішчам.
«Некаторыя СМІ заявілі аб тым, што саюзнікі хочуць нешта ў дадзенай сітуацыі, прыехаўшы ў Маскву, адхапіць, адшчыпнуць у Расіі. […] Калі нашым братам-расейцам нешта трэба будзе і мы будзем на нешта здольныя, мы заўсёды падставім сваё плячо», - сказаў Лукашэнка на прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады.
Паводле слоў беларускага лідара, ён абмеркаваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным «увесь вузел праблем», якія ёсць у адносінах дзвюх краін.





