Удзельнікі мітынга ў Дрэздэне трымаюць нацыянальныя сцыягі. Фота Reuters.
Больш за 17.000 чалавек прынялі ўдзел ў панядзелак у мітынгу ў нямецкім Дрэздэне, спяваючы калядкі і крытыкуючы ўрад за празмерную лагоднасць да мігрантаў з ісламскіх краін, паведаміла агенцтва Reuters.
Мітынгі, якія арганізуе рух PEGIDA (Патрыятычныя еўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду), праводзяцца штопанядзелак. Учорашні стаў дзясятым запар і самым буйным.
Аналагічныя, але не такія вялікія акцыі праводзяцца актывістамі руху, якія арганізуюцца праз інтэрнэт, і ў іншых гарадах Нямеччыны.
Апаненты называюць акцыі PEGIDA ксенафобскімі і непрымальнымі для краіны. Прадстаўнікі руху, да якога ў асноўным далучаюцца звычайныя немцы, адмаўляюць гэтыя абвінавачанні.
У маніфесце руху абвяшчаецца неабходнасць абараняць хрысціянска-юдэйскую культуру і талерантнага стаўлення да стрыманых муслімаў, якія гатовыя прыняць нямецкі лад жыцця. У той ж час ісламізм абвяшчаецца ідэалёгіяй гвалту і ненавісці да жанчын.
Рух паўстаў у Дрэздэне пасля таго, як у сацыяльных сетках з'явіліся заклікі пратэставаць супраць стварэння ў раёне горада 14 дадатковых цэнтраў прытулку для уцекачоў.
Прыкладна 200.000 новых імігрантаў прыбылі ў Нямеччыну ў гэтым годзе, у значнай частцы гэта сірыйцы, якія бягуць ад грамадзянскай вайны.





